Так сталася, што шмат хто піша напрыканцы года справаздачы за мінулы год, перажыты. А вось я не буду :) Хаця, калі казаць коратка, то ў плане асабістага жыцця ўсё было стабільна (але не дэбільна), у плане працы - адчуў файны пад'ём. Прафесійна, на мой сціплы погляд, я вырас вельмі значна за апошні год (асабліва ў другой палове года) :) Ну, а наконт грамадскага жыцця - вы ўжо і без мяне ведаеце: не было б ліха, ды ліха дапамагло.
...
Каторы год не перастаю здзіўляцца "калгаснай манеры" правядзення феерверкаў у Мінску: ва ўсіх нармалёвых краінах вогненнае шоў пачынаецца акурат з прыходам новага года, г.зн. у 12 гадзін ночы. І гэта лагічна - сустрэць Новы год з эйфарыяй. У нас жа чамусьці ў 1:30. Гэта, так бы мовіць, каб усе паспелі выпіць па чарцы за святочным сталом (хоць упэўнены, што бальшыня ўжо паспее "аформіцца" і да наступлення новага года). Што ж рабіць, калі нашыя людзі ўпарта лічаць Новы год сямейным святам. Хоць у еўрапейскіх краінах такім святам (то бок сямейным) лічацца, найперш, Каляды.
...
Гэтым разам вырашыў грошы, запланаваныя на пакупку піратэхнічных забаў, патраціць на больш карыснае. Ахвяраваў іх арганізацыі, што дапамагаюць істотам, абяздоленым па нашай, людской віне, -
ГААЖ "Эгіда". Упэўнены, так будзе лепш.
...
Час бяжыць няўмольна. Нават я у свае маладыя гады ўжо паспеў гэта заўважыць :( Так што ў наступным годзе трэба браць быка за рогі!
З Новым годам ўсіх!